Што канкрэтна я магу зрабіць зараз, каб пабудаваць Стваральнае грамадства?
Першы і самы важны крок у пабудове Стваральнага грамадства — данесці інфармацыю да кожнага, што такі фармат існуе і якія велізарныя перавагі ён дае кожнаму чалавеку. Гэта наш унікальны шанец выйсці з усіх крызісаў мірным шляхам і пабудаваць для нас і нашых дзяцей лепшы свет.
Для таго каб у кожнага чалавека было цудоўнае жыццё і ў грамадстве пачаліся рэальныя змены, трэба, каб усе 8 мільярдаў чалавек даведаліся і падтрымалі праект «Стваральнае грамадства». Дзякуючы інфармаванню ствараецца электаральны запыт. Чым хутчэй ён сфарміруецца, тым хутчэй мы пяройдзем да другога — палітычнага — этапу пабудовы СГ.
Таму аб Стваральным грамадстве павінны ведаць і казаць скрозь і ўсюды.
Пабудова Стваральнага грамадства настолькі важная для чалавецтва, што кожны валанцёр, які актыўна інфармуе людзей, заслугоўвае Прэміі мiру ўжо ў пераходным перыядзе пабудовы Стваральнага грамадства.
Бо зараз ад актыўных дзеянняў кожнага чалавека залежыць выжыванне ўсяго чалавецтва.
Людзі, якія падтрымліваюць Стваральнае грамадства, расказваюць усім сваім сябрам і блізкім, калегам, суседзям, незнаёмцам аб Стваральным грамадстве. Абмяркоўваюць, якім будзе нашае жыццё ў Стваральным грамадстве.
Не ведаеце, з чаго пачаць размову? Проста спытайце: «А ці чуў ты аб Стваральным грамадстве?» Раскажыце ўсім знаёмым аб тым, якія выгады ЯНЫ атрымаюць у Стваральным грамадстве.
Удзельнікі наносяць лагатып Стваральнага грамадства на адзенне, сваю машыну, асабістыя прадметы, прадукцыю сваёй вытворчасці. Удзельнікі праяўляюць творчы стваральны падыход да інфармiравання ў рамках заканадаўства сваіх краін.
Што можа быць лепшай модай, чым трэнд на шчаслівае і годнае жыццё для кожнага чалавека! Будзьце тымі, хто задасць трэнд, які неўзабаве будзе самым папулярным ва ўсім свеце!
Упрыгожце свой ровар, усталюйце знак у сваім двары. Лога СГ павінна быць скрозь і ўсюды! Нават у самым забытым кутку планеты яно павінна быць вядома!
Удзельнікі раздаюць візітоўкі, брашуры, газеты, размяшчаюць друкаваныя матэрыялы са згоды арганізатараў на стэндах грамадскіх мерапрыемстваў, у кафэ, бібліятэках, цэнтрах вольнага часу, лекторыях.
Пакідайце інфармацыю аб Стваральным грамадстве ў кавярнях, кабінетах дактароў, у мясцовай прадуктовай краме, у цырульні. Ды дзе заўгодна! Хоць на крыле самалёта!
Удзельнікі размяшчаюць у СМІ інфармацыю аб Стваральным грамадстве: на тэлебачанні, радыёстанцыях, у друкаваных выданнях, у блогераў, лакальных і сусветных.
Самі ўдзельнічаюць у ток-шоу, падкастах, навінах і любых іншых праграмах і расказваюць у іх пра Стваральнае грамадства і яго выгады.
Прапануюць для публікацыі матэрыялы з Міжнародных форумаў і канферэнцый «Глабальны крызіс».
Расказвайце, што атрымае кожны чалавек у Стваральным грамадстве. Людзі хочуць чуць гэтую інфармацыю!Па сваёй ініцыятыве людзі замаўляюць рэкламу ў сваіх гарадах на банэрах, у метро, у грамадскім транспарце, гандлёвых цэнтрах, СМІ і г.д.
Удзельнікі ствараюць песні, вершы, пішуць сцэнары і здымаюць фільмы, далучаюцца да мантажу і здымачнай каманды ў сваіх гарадах і г.д.
Далучыцца да каманды валанцёраў, якія ствараюць стваральны кантэнт у вашым горадзе, можна, напісаўшы на афіцыйную пошту праекта: [email protected]
Уладальнікі бізнесу размяшчаюць банэр Стваральнага грамадства на сваіх сайтах або дадаюць лагатып Стваральнага грамадства на сваю прадукцыю.
Пакажыце, што вы клапоціцеся аб усіх людзях!Праект «Стваральнае грамадства» не з'яўляецца камерцыйным, таму калі вы хочаце аказаць падтрымку праекту, то вы можаце дапамагчы ў арганізацыі рэкламнай кампаніі ў сусветных СМІ. Параіцца па рэкламных матэрыялах можна са спецыялістамі каманды піяр-аддзела праекта «Стваральнае грамадства», для гэтага напішыце на пошту. [email protected]
Калі Вы з'яўляецеся спецыялістам у галіне рэкламы, маркетынгу, SMM, дызайну, кінематографа, праграмавання або ў любым іншым напрамку, які, на Вашу думку, можа дапамагчы ў распаўсюджванні інфармацыі аб Стваральным грамадстве, і Вы хацелі б дапамагчы сваімі кампетэнцыямі на добраахвотных пачатках, калі ласка, звяжыцеся з намі па пошце [email protected]
Калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: [email protected]