Лічба 8 у многіх культурах свету — гэта сімвал дасканаласці, парадку і паўнаты.
Гэта пачатак новага перыяду, новага цыклу, абнаўленне і адраджэнне.
Сімвал любові, дастатку і росквіту, надзейнасці, якая даведзена да дасканаласці.
Лічба восем у гарызантальным становішчы ўтварае знак бясконцасці, што з'яўляецца супрацьпастаўленнем паняццю канчатковага. Васьмёрка з'яўляецца сакральнай лічбай у многіх традыцыях свету.
У кантэксце лагатыпа праекта «Стваральнае грамадства» васьмёрка сімвалізуе 8 Асноў Стваральнага грамадства, надзейныя апоры, на якіх будуецца свет гармоніі і справядлівасці.
Трохвугольнік — шматзначны сімвал, сярод асноўных значэнняў якога: жыццё, гара, узыходзячы імпульс, дабрабыт.
Трохвугольнік грае ключавую ролю практычна ва ўсіх рэлігійных традыцыях свету, увасабляючы вышэйшыя сілы.
Трохвугольнік адлюстроўвае сімвалічнае значэнне ліку 3.
Трохвугольнік, звернуты вяршыняй уверх, з'яўляецца сімвалам ісціны, мудрасці, стабільнасці. Сімволіка трохвугольніка адпавядае прынцыпу ўзыходжання да кропкі Адзінства.
У кантэксце Стваральнага грамадства трохвугольнік сімвалізуе ўзыходжанне да новага этапу, этапу яднання людзей, росквіту і ўстойлівага развіцця кожнага чалавека, паляпшэння якасці яго жыцця.
У сусветных культурных традыцыях круг увасабляе жыццё, паўнату, адзінства, вышэйшую дасканаласць, бесперапынны рух. Усе кропкі на лініі круга эквівалентныя.
Круг, як адзін з найбольш значных міфапаэтычных сімвалаў, змяшчае ў сабе паняцці ўсёведання, нябачнага стваральнага пачатку, адзінства і цэласнасці. Спрадвеку сімвалічнае значэнне круга звязана з сонцам, святлом і небам.
Рух па гадзіннiкавай стрэлцы сімвалізуе эвалюцыйны працэс, стварэнне і развіццё, жыццё, дабро, дабрабыт. У мастацкай кампазіцыі рух злева направа сімвалізуе рух у будучыню.
У кантэксце Стваральнага грамадства круг з накіраванай уверх стрэлкай азначае адзіны ўзыходзячы рух чалавецтва да дасканалага Ідэальнага грамадства свабодных людзей.