11 мая 2019 года на платформе Міжнароднага грамадскага руху «АЛЛАТРА» адбылася ўнікальная падзея глабальнага маштаба – міжнародны тэлемост «ГРАМАДСТВА. АПОШНІ ШАНЕЦ». Стартавала гэта грандыёзная падзея ў г. Атланта, штат Джорджыя (ЗША).
«ГРАМАДСТВА. АПОШНІ ШАНЕЦ» — гэта першая ў гісторыі чалавецтва глабальная канферэнцыя, што аб'яднала ў фармаце жывых зносін людзей з мноства краін свету. Людзі сабраліся ў шматлікіх канферэнц-залах у розных кропках планеты і адначасова выйшлі на сувязь адзін з адным праз Інтэрнэт, каб адкрыта і сумленна абмеркаваць важныя і рэальна наспелыя пытанні грамадства.
Сярод краін-удзельніц былі: ЗША, Украіна, Расія, Беларусь, Швейцарыя, Чэхія, Іспанія, Славакія, ААЭ, Казахстан, Германія, Узбекістан, Вялікабрытанія, Малдова, Італія, Латвія, Канада, Новая Зеландыя і іншыя. Людзі незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання, прафесіі, сацыяльнага статусу ўпершыню ў свеце аб'ядналіся і агучылі праўду адкрытым тэкстам, галоўнае пытанне, якое хвалюе ўсю цывілізацыю: «Як нам, чалавецтву, змяніць вектар развіцця грамадства са спажывецкага на стваральны?»
Ад спікераў, дакладна і смела гучалі словы, якія выказвалi рэальныя настроі міжнароднай супольнасці, датычна спажывецкага фармату, які ўжо канчаткова сябе зжыў: «Тут ніхто не хоча забіваць, відавочна, што ніхто не хоча агрэсіі. Мы ўсе вельмі хочам міра і добрых адносін адзін з адным. Дык чаму ж нас прымушаюць верыць, што ёсць вораг, і мы павінны жыць у страху і нянавісці? Людзі не скардзяцца. Скардзяцца тыя, хто не можа падзяліць адзін кашалёк і ўладу над намі, і не кажучы ўжо пра тое, што кашалёк наш».
БЕСПРЭЦЭДЭНТНЫ ФАРМАТ І ПЫТАННІ, ЯКІЯ НАБАЛЕЛІ
Усе прысутныя адзначалі сапраўды незвычайны і беспрэцэдэнтны фармат мерапрыемства, якое праводзілася. Практычна ўсе спікеры казалі проста з залы, са сваіх месцаў, быўшы разам з гасцямі мерапрыемства і з усім светам, як адзінае цэлае. Кожны прамоўца выказваў думку тысяч людзей, а кожны прысутны быў прадстаўніком розных супольнасцяў. На велізарных экранах кінатэатраў і кангрэс-цэнтраў свету ўсе бачылі адзін аднаго. Людзі з розных кропак планеты маглі глядзець адзін аднаму ў вочы, камунікаваць без пасярэднікаў!
Асабліва чула грамадскасць рэагавала на тыя своечасовыя пытанні, якія падымаліся з залаў «Гэта сапраўды тое, што набалела ва ўсіх! Мы шчаслівыя, што нарэшце прагучала сапраўдная праўда, без гульні словаў СМІ і палітычных перабольшванняў. Гэта паказвае, што мы, людзі, моцныя ў аб'яднанні і дабро яшчэ жывое ў розных краінах!» — адзначалі прысутныя.
Сярод пытанняў, якія закраналіся на канферэнцыі «ГРАМАДСТВА. АПОШНІ ШАНЕЦ», былі наступныя:
Як спажывецкі фармат грамадства стаў тупіком развіцця нашай цывілізацыі? Што рабіць, каб усім разам мірным шляхам перайсці ў фармат Стваральнага грамадства, без шкоды для краін і народаў, без шкоды для кожнага?
Чаму ў XXI стагоддзі ў нас ёсць такія сусветныя праблемы, як войны, міжнародныя канфлікты, расавая і рэлігійная дыскрымінацыя, калі людзі з розных краін свету ў большасці сваёй хочуць аднаго — міра і шчаслівага жыцця?
Чаму перакручваецца ці замоўчваецца важная для Стваральнага грамадства інфармацыя ў сусветных СМІ? Якімі павінны быць СМІ ў Стваральным грамадстве? Чаму так шмат рэлігій у свеце, але няма чалавечнасці ў грамадстве? Чаму ў свеце, калі ўзяць агульнавядомы прыклад, дыскрэдытуецца іслам, іслам жа для мусульманаў — гэта рэлігія Любові?
Хто ўсталяваў для чалавецтва так званую стрэлку «Гадзінніка Суднага дня», якая паказвае на без 2-юх хвілін 12, і распіярыў яе ў сусветных СМІ як «фактар напружанасці міжнароднага становішча і гонкі ядзернага ўзбраення», чаму абазначыў 12 як «апакаліпсіс і поўнае знішчэнне чалавецтва»?
Як аб'яднаць усіх людзей добрай волі? Выйсце ёсць! Разам людзі могуць многае!
Гэта не гульня ў G20. Гэта вольныя людзі з розных краін свету, якія кажуць праўду адкрытым тэкстам і жадаюць жыць у адзінай агульначалавечай сям'і, дзе галоўным прыярытэтам будзе Мір, Сумленне і Чалавечнасць.
АБ'ЯДНАЦЬ УСЁ ЧАЛАВЕЦТВА ПРАЗ ГОД
На гэтым маштабным мерапрыемстве спікерамі было прапанавана ўсім разам праз год у другую суботу мая арганізаваць яшчэ больш маштабную міжнародную анлайн-канферэнцыю «ГРАМАДСТВА. АПОШНІ ШАНЕЦ 2020» #allatraunites, дзе сабрацца ўсім светам, і запрасіць прадстаўнікоў і лідараў усіх краін:
«Сёння другая субота мая. Давайце праз год збярэмся разам з усімі людзьмі ў свеце, давайце збярэмся разам усёй сусветнай супольнасцю разам з нашымі лідарамі і ўрадавымі чыноўнікамі. Калі высокапастаўленыя ўрадавыя чыноўнікі сапраўды такія лянівыя, каб спусціцца да звычайных людзей, не праблема, яны могуць далучыцца са свайго офіса, са сваіх зручных крэслаў праз Інтэрнэт. Паглядзеўшы ў вочы ўсёй сусветнай супольнасці, нават праз манітор, яны могуць адказаць на нашы пытанні гэтак жа, як звычайныя грамадзяне, таму што сёння яны прэзідэнты, а заўтра яны будуць звычайнымі людзьмі. Давайце збярэмся разам, каб зразумець, ці сапраўды нашы лідары хочуць нас забіць? Мы хочам спытаць, што яны сапраўды робяць з намі — яны нас ратуюць ці тэрарызуюць нас?»
Кожны з нас можа многае для гэтага зрабіць. Кожны можа прыкласці свае ўласныя намаганні для апавяшчэння пра канферэнцыю як мага большай колькасці людзей, каб кожны мог выказаць сваю чалавечую пазіцыю і ўнесці ўклад у фарміраванне новага Стваральнага грамадства. Такога грамадства, у якім хоча жыць кожны разважны чалавек:
Мы ўсе хочам жыць у добрым свеце, калі мы яго не створым, то хто гэта зробіць?... Давайце падзелімся інфармацыяй пра дадзеную канферэнцыю ў СМІ і ва ўсіх сацыяльных сетках, зробім усё магчымае ў маштабах усёй планеты. Гэта апошні шанец, мы можам прыбраць гадзіннік і жыць шчасліва. Але калі мы вырашым не скарыстацца гэтай магчымасцю для аб'яднання, то навошта нам чакаць заканчэння апошніх дзвюх хвілін. Мы можам проста прама зараз перавесці стрэлкі на гадзінніку да адзнакі «Палунач». Ад нас залежыць, якім свет будзе заўтра. І мы разумеем, што не можам уплываць на кліматычныя змены, але мы можам змяніць адносіны паміж намі, людзьмі. Такім чынам, давайце сустрэнемся ў другую суботу мая наступнага года і разам абярэм шлях для нашай цывілізацыі!
РЭЗАНАНС СВЕТУ #CREATIVESOCIETY
Унікальная канферэнцыя «ГРАМАДСТВА. АПОШНІ ШАНЕЦ» атрымала велізарны рэзананс па ўсім свеце. Мерапрыемства скончылася, але людзі ў розных краінах не разыходзіліся. Да самай ночы iшлі абмеркаванні, відэазапісы водгукаў і прапаноў аб пачутым і ўбачаным. Усе адназначна адзначалі, наколькі знакавай была гэта падзея: праўда нарэшце прагучала на ўвесь свет! Прысутныя (грамадскія дзеячы, консулы, прадстаўнікі розных арганізацый, заслужаныя дзеячы і ўсе запрошаныя) агучвалі сваю пазіцыю згоды і рэальную гатоўнасць садзейнічаць і ўдзельнічаць у паўсюдным распаўсюджванні дадзенай інфармацыі і падрыхтоўцы да сусветнага маштабнага мерапрыемства новага фармату «ГРАМАДСТВА. АПОШНІ ШАНЕЦ. 2020».
У сусветных сацыяльных сетках набірае папулярнасць хэштэг #creativesociety, закліканы звярнуць увагу ўсёй сусветнай грамадскасці на ўнікальную глабальную ініцыятыву, якая датычыцца найбліжэйшай будучыні кожнага! Гэта ідэя натхніла ўдзельнікаў мерапрыемства з розных краін свету на дзеянні, бо гэта ўсенародная ініцыятыва — рэальны выхад з сучасных крызісаў і тупікоў для ўсяго чалавецтва! І зараз кожны можа прыкласці намаганні для таго, каб агульначалавечая пазітыўная будучыня адбылася!