Logo Creative Society СТВАРАЛЬНАЕ
ГРАМАДСТВА
Далучыцца
Анлайн-канферэнцыя

Глабальны крызіс
Германія
Час дзейнічаць

Людзі аб'ядноўваюцца дзеля надзейнай будучыні

18 сакавіка 2023 года 15:00 GMT
Афіцыйны трэйлер
Які стан спраў у Германіі на сённяшні дзень?
  • «У 2022 годзе ў Германіі адзначаўся самы высокі ўзровень занятасці насельніцтва з часоў яе аб'яднання»
  • «Прыбыткі нямецкіх прадпрыемстваў у 2022 годзе дасягнулі рэкорднага ўзроўню»
  • «Шанцы Германіі на хуткі пераход на новыя крыніцы энергіі нечакана высокія»
  • «Дзяржаўная казна напоўнена дзякуючы інфляцыі»
  • «Эканамічны рост, нягледзячы на крызіс: валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 1,9 %»
  • «13,8 мільёнаў чалавек (16,6 % насельніцтва Германіі) з'яўляюцца беднымі, 27 % з іх маюць працу»
  • «Сярэдні клас у Германіі імкліва скарачаецца»
  • «Поўнае адключэнне электраэнергіі: што вам спатрэбіцца ў выпадку блэкауту»
  • «Неспакой, даўгі, адключэнне электрычнасці. Высокія цэны на энергію моцна адбіваюцца на бедных сем'ях»
  • «Пункты дапамогі маламаёмасным вымушаны адмаўляць людзям»
Што з гэтага праўда?

Нягледзячы на тое, што эканоміка Германіі па-ранейшаму з'яўляецца чацвёртай па велічыні ў свеце, многія людзі пакутуюць ад цяжкіх умоў жыцця і ўсё менш у стане аплачваць выдаткі на існаванне. Як такое можа быць, што ў нашай краіне існуе надзвычайная сiтуацыя ў сацыяльнай сферы, нягледзячы на добрыя асноўныя паказчыкі ў эканоміцы і на рынку працы? Ці чакае нас надзейная будучыня?

Berlin landscape
Аптымістычныя загалоўкі ва ўмовах крызісу хаваюць адсутнасць рашэнняў у нашым грамадстве. Замест пошуку агульных рашэнняў працягвае расці падзел грамадства.
Berlin tower landscape
Ці праўдзівы вобраз Германіі як дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту? Краіна, вядомая сваімі навукоўцамі і мыслярамі, прагрэсам і росквітам, больш не можа задаволіць асноўныя запатрабаванні насельніцтва.
Для таго, каб зразумець прычыны крызісу і іх узаемасувязі, неабходна ўсебакова разгледзець грамадскія структуры.
Крызіс Германіі з'яўляецца часткай глабальных працэсаў, таму неабходны новыя і эфектыўныя рашэнні, каб адказаць на выклікі сучаснасці і будучыні. У выніку паглыбленага вывучэння глабальнага крызісу ўзнікае неабходнасць дзейнічаць узгоднена і разам для яго пераадолення.
МЕНАВІТА ТАМУ ЛЮДЗІ АБ'ЯДНОЎВАЮЦЬ НАМАГАННІ І ЗАПРАШАЮЦЬ УСІХ НА КАНФЕРЭНЦЫЮ «ГЛАБАЛЬНЫ КРЫЗІС. ГЕРМАНІЯ. ЧАС ДЗЕЙНІЧАЦЬ». НА КАНФЕРЭНЦЫІ БУДУЦЬ РАЗГЛЕДЖАНЫ НАСТУПНЫЯ ТЭМЫ:
Энергетычны крызіс
Інфляцыя і эканамічная сітуацыя ў Германіі
Сацыяльны крызіс
Кліматычная рэальнасць і прагнозы на бліжэйшыя гады
Практычнае рашэнне пераадолення крызісу: пераход ад фармату спажывецкага грамадства да Стваральнага грамадства
У ЯКАСЦІ РАШЭННЯ БУДЗЕ ПРАПАНАВАНА КАНЦЭПЦЫЯ ПАБУДОВЫ СТВАРАЛЬНАГА ГРАМАДСТВА, ЯКАЯ МОЖА БЫЦЬ ПРЫНЯТАЯ ВОЛЕВЫЯЎЛЕННЕМ БОЛЬШАСЦІ ЛЮДЗЕЙ ЗАКОННЫМ І ДЭМАКРАТЫЧНЫМ ШЛЯХАМ.
Flag with the Creative Society project’s logo
Канферэнцыя арганізуецца і праводзіцца валанцёрамі з прыцягненнем экспертаў.
Змест фарміруецца незалежна ад палітычнай прыналежнасці.
Дадзеныя засноўваюцца на незалежных даследаваннях.