НАВУКОВАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ

Незалежная платформа, арганізаваная валанцёрамі праекта «Стваральнае грамадства» са 180 краiн свету пры падтрымцы навукоўцаў, даследчыкаў, спецыялiстаў i экспертаў, для аб'яднання навуковага патэнцыялу з адзінай мэтай — выяўленне сапраўдных прычын змены клімату, не звязаных з чалавечай дзейнасцю, пошук рашэнняў і данясенне да шырокай грамадскасці праўдзівай інфармацыі аб працэсах, якія адбываюцца на планеце.
Climate problems

ПРАБЛЕМАТЫКА

Найважнейшай міжнароднай праблемай XXI стагоддзя з'яўляецца змена агульнапланетарнага клімату, што выяўляецца ў імклівым росце дынамікі катаклізмаў у апошнія дзесяцігоддзі.
Антрапагенны фактар уплывае на экалагічны стан планеты, аднак яго ўплыў на клімат нязначны. Недастатковае разуменне ўсіх фактараў і маштабаў уплыву розных касмічных і геалагічных працэсаў на глабальную змену клімату выклікае рызыку недаацэнкі кліматычных пагроз, якiя наблiжаюцца.
Глабальная змена клімату на Зямлі — гэта ў асноўным вытворная ад астранамічных працэсаў і іх цыклічнасці. Гэтая цыклічнасць непазбежная. Геалагічная гісторыя нашай планеты сведчыць, што Зямля ўжо неаднаразова перажывала падобныя фазы глабальнай змены клімату і геадынамікі.
Climate problems

МЭТА

Выяўленне ўздзеянняў і працэсаў, якія фарміруюць цыклічныя планетарныя катаклізмы, з мэтай пошуку адаптацыйных механізмаў і прадухілення глабальнай пагрозы незваротных змен клімату і геадынамікі для выратавання мільярдаў чалавечых жыццяў.

ЗАДАЧЫ

Выяўленне заканамернасцяў, узаемасувязяў, паслядоўнасці працэсаў у розных абалонках Зямлі ў перыяд глабальных катаклізмаў, абумоўленых астранамічнай цыклічнасцю
Выяўленне маркераў змен клімату папярэдніх цыклаў
Устанаўленне ўмоў, праз якія праходзіла планета ў папярэднія эпохі цыклічных кліматычных катаклізмаў
Ацэнка рызык і прагназаванне будучых змен клімату і геадынамікі на аснове атрыманай інфармацыі аб папярэдніх цыклічных катаклізмах
Стварэнне ўмоў для арганізацыі своечасовага папярэджання аб стыхійных бедствах насельніцтва, якое знаходзіцца ў зонах рызыкі
Пошук адаптацыйных механізмаў для прадухілення глабальнай катастрофы

ВОБЛАСЦІ ІНТАРЭСАЎ

Кліматалогія
Фізіка атмасферы
Акіяналогія
Палеакліматалогія
Уплыў змены клімату на экасістэмы, на здароўе чалавека
Методыкі прагнозу катаклізмаў
Геафізіка
Сейсмалогія
Вулканалогія
Геалогія
Гідрагеалогія
Гляцыялогія
Геакрыялогія
Спелеалогія
Геахімія
Хімія атмасферы
Магнітастратыграфія
Стратыграфія чацвярцічных адкладаў
Палеанталогія
Фізіка Зямлі
Геадынаміка
Тэктоніка
Геамеханіка
Фізіка
Фізіка элементарных часціц
Фізіка Сонца
Астрафізіка
Нейтрынная астрафізіка
Касмалогія
Планеталогія
Геліясейсмалогія
Астрасейсмалогія
Кліматалогія планет
Нябесная механіка і многае іншае

ПЫТАННI, ЯКIЯ ЧАСТА ЗАДАЮЦЦА

1
Чаму мне неабходна далучыцца?

Найбольш распаўсюджаная памылка аб тым, што чалавек уплывае на клімат, не дае магчымасці развівацца галінам навукі, якія даследуюць сапраўдныя прычыны змен, якія адбываюцца ва ўсіх абалонках Зямлі. Таму для аб'яднання навуковага патэнцыялу жыццёва неабходны ўдзел усіх сумленных навукоўцаў, экспертаў і сацыяльна актыўных людзей для пошуку рашэнняў і прадухілення глабальнай пагрозы. Адказнасць за выжыванне ўсяго чалавецтва ляжыць на кожным чалавеку.

2
Хто можа прыняць удзел?

Спецыялісты розных профіляў, навукоўцы, даследчыкі, студэнты або выпускнікі профільных ВНУ па тэматыках, адзначаных вышэй. Шырокі профіль даследаванняў змяшчае разнапланавыя задачы, і дапамога кожнага чалавека запатрабавана. Змяненне клімату і геадынамікі — гэта праблема, якая датычыцца кожнага чалавека на планеце, таму ініцыятыва рэалізуецца ўсімі людзьмі, незалежна ад профілю.

3
Ці платны ўдзел? Ці ёсць членскі ўзнос?

Праект не з'яўляецца камерцыйным і не нясе ў сабе мэты зарабіць. Уся дзейнасць поўнасцю арганізавана сацыяльна актыўнымі людзьмі і спецыялістамі з усяго свету па ўласнай ініцыятыве, сваімі сіламі і рэсурсамі ў вольны час і накіравана на выратаванне мільярдаў чалавечых жыццяў. Ніякага членскага ўзносу не патрабуецца.

Прадухіленне кліматычных пагроз для выжывання мільярдаў чалавек з'яўляецца першачарговай задачай. Таму на пераходным этапе і ў Стваральным грамадстве гэтыя прыярытэтныя напрамкі ў навуцы атрымаюць неабмежаванае фінансаванне і падтрымку ўсяго грамадства.

4
Што ад мяне запатрабуецца? Чым я магу быць карысны?

Кірунак і аб'ём Вашага ўдзелу залежыць толькі ад Вашага жадання і магчымасцяў зрабіць свой унёсак у дасягненне агульнай мэты. Гэта можа быць дапамога ў напрамку асвятлення сапраўдных прычын змены клімату: выказванне Вашага меркавання ў інтэрв'ю, удзел у прамых эфірах і круглых сталах, распаўсюджванне інфармацыі сярод Вашых калег і іншых спецыялістаў. Альбо гэта можа быць удзел у даследаванні: кансультатыўная дапамога, абмен досведам і матэрыяламі, актыўны ўдзел у аналізе дадзеных, літаратуры, напісанне артыкулаў. У далейшым па меры развіцця платформы і аб'яднання навуковага патэнцыялу чакаецца пашырэнне профіля задач, пошук тэхнічных, інжынерных рашэнняў, даследаванне больш глыбокіх працэсаў і ўзаемасувязяў. Будзем рады любой Вашай ініцыятыве і прапановам формы ўдзелу.

5
Хто вызначае прыярытэтныя навуковыя напрамкі даследавання?

Адказнасць за выбар прыярытэтных напрамкаў цалкам ляжыць на кожным даследчыку, навукоўцы, спецыялісце, які прыняў рашэнне ўнесці свой уклад у дасягненне агульнай мэты. Толькі Вы вырашаеце, у якой тэматыцы Вы жадаеце раскрыць свой навуковы патэнцыял, зыходзячы з разумення агульнай мэты.

6
Колькі часу ад мяне спатрэбіцца?

Час удзелу поўнасцю залежыць ад Вашага жадання і магчымасцей паглыбіцца ў праект і надаць яму ўвагу. Ніякіх абмежаванняў па часе няма. Гэта могуць быць кароткачасовыя зносіны, ініцыяваныя Вамі, ці больш рэгулярнае ўзаемадзеянне з камандай у зручны для Вас час.

7
Хто паставіў мэту і навуковыя задачы перад навуковай супольнасцю?

Мэты і задачы прадыктаваныя рэаліямі змены клімату і геадынамікі, нарастаннем прыродных катаклізмаў, не звязаных з чалавечай дзейнасцю. Згодна з Асновамі Стваральнага грамадства адказнасць за гарантаванне бяспекі і выратаванне жыцця ўсіх людзей ляжыць на кожным чалавеку. Жыццё Чалавека з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю.

Запрашаем да ўдзелу 
усіх зацікаўленых навукоўцаў, даследчыкаў і спецыялістаў у галіне аналізу дадзеных і статыстыкі, незалежна ад напрамку Вашай дзейнасці.

Далучыцца да навуковай супольнасці

Калі Вы жадаеце прыняць удзел, задаць пытанне ці падзяліцца інфармацыяй, калі ласка, пішыце на пошту [email protected] ці ў форму зваротнай сувязі: