Запыт на новы фармат грамадства, дзе галоўным прыярытэтам з'яўляецца каштоўнасць жыцця чалавека, зыходзіць ад мільёнаў людзей з усяго свету. Гэта паказала самае маштабнае сацыяльнае апытанне ў гісторыі, якое праводзілася валанцёрамі на працягу больш за 10 гадоў у 180 краінах.
Кожнаму ўдзельніку сацапытання было зададзена адно і тое ж пытанне: «У якім свеце Вы хацелі б жыць?» Па выніках адказаў людзей былі сфарміраваныя 8 Асноў, якія сталі фундаментам для пабудовы грамадства новага фармату, якое атрымала назву «Стваральнае грамадства». З мэтай яго рэалізацыі людзі з усяго свету сёння аб'ядноўваюцца і дзейнічаюць у аднайменным праекце «Стваральнае грамадства».
Мільёны людзей розных культур, нацыянальнасцяў, веравызнанняў і перакананняў, якія хочуць змяніць наш свет да лепшага і ведаюць, як гэта зрабіць законным і мірным шляхам. Кожны дзень такіх людзей становіцца ўсё больш.
Людзі з усяго свету, якія ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам аб'ядноўваюцца і дзейнічаюць з адзінай мэтай — стварыць годныя ўмовы для мірнага і квітнеючага жыцця ўсяго чалавецтва і будучых пакаленняў.
Усе дзеянні і мерапрыемствы ў рамках праекта «Стваральнае грамадства» ажыццяўляюцца выключна самімі ўдзельнікамі праекта па іх ініцыятыве, выбары і жаданні, за кошт іх асабістых сродкаў.
Праект «Стваральнае грамадства» не мае банкаўскіх рахункаў, фінансаў або маёмасці, не назапашвае сродкі і не атрымлівае прыбытак.
«Стваральнае грамадства» — цалкам валанцёрскі праект, які дзейнічае ў рамках заканадаўства і прадстаўляе выключна інтарэсы саміх людзей, а не асобных дзяржаў, партый або арганізацый.
Дзейнасць па пабудове Стваральнага грамадства вядзецца ў строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адпавядае нормам міжнароднага права, у тым ліку Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, прынятых Генеральнай Асамблеяй ААН.
Важна адзначыць, што праект «Стваральнае грамадства» ніякім чынам не накіраваны на звяржэнне, супрацьдзеянне або ўмяшанне ў дзейнасць існуючай улады, не замахваецца на суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад дзяржаў і не прадугледжвае здзяйсненне якіх-небудзь іншых супрацьпраўных дзеянняў.
Дзейнасць у рамках праекта «Стваральнае грамадства» накіравана на змяненне фармату ўзаемаадносін паміж усімі людзьмі, не прывязана да асобнай краіны або краін, з'яўляецца міжнароднай і ажыццяўляецца з мэтай поўнай рэалізацыі правоў і свабод кожнага чалавека ва ўсім свеце.
Нам патрэбна Стваральнае грамадства ва ўсім свеце, таму што толькі Стваральнае грамадства:
Сёння краіны свету цесна ўзаемазвязаны і залежаць адна ад адной, таму стваральны фармат грамадства ў асобна ўзятай краіне ці нават саюзе некалькіх краін нежыццяздольны.
Пабудаваць Стваральнае грамадства магчыма толькі ўсім чалавецтвам на ўсім зямным шары адначасова. Да прыняцця станоўчага рашэння на сусветным рэферэндуме асобна ўзятыя дзяржавы могуць толькі дэклараваць свае намеры аб пераходзе да Стваральнага грамадства. У адваротным выпадку бяспека краін, якія паасобку ці групай паспрабуюць уласнымі сіламі перайсці да Стваральнага грамадства, а таксама бяспека іх насельніцтва могуць быць пастаўлены пад пагрозу. Яны стануць уразлівымі і неабароненымі ад тых краін, якія пакуль яшчэ не падтрымліваюць Стваральнае грамадства.
Жыццё Чалавека з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю. Жыццё любога Чалавека трэба берагчы, як сваё ўласнае. Мэта грамадства — забяспечыць і гарантаваць каштоўнасць жыцця кожнага Чалавека. Няма і не можа быць нічога больш каштоўнага, чым жыццё Чалавека. Калі каштоўны адзін Чалавек, значыць, каштоўныя ўсе Людзі!
Кожны чалавек па праве нараджэння надзяляецца правам быць Чалавекам. Усе Людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі. Кожны мае права выбару. Не можа быць ніхто і нішто на Зямлі вышэй за Чалавека, яго свабоды і правоў. Ажыццяўленне правоў і свабод Чалавека не павінна парушаць правы і свабоды іншых людзей.
Ніхто і нішто ў грамадстве не мае права ствараць пагрозы для жыцця і свабоды Чалавека!
Кожнаму Чалавеку гарантавана бясплатнае забеспячэнне асноўных жыццёва неабходных патрэбаў, уключаючы ежу, жыллё, медыцынскае абслугоўванне, адукацыю і поўнае сацыяльнае забеспячэнне.
Навуковая, вытворчая і тэхналагічная дзейнасць грамадства павінны быць накіраваны выключна на паляпшэнне якасці жыцця чалавека.
Гарантаваная эканамічная стабільнасць: адсутнасць інфляцыі і крызісаў, стабільныя і роўныя цэны па ўсім свеце, адзіная грашовая адзінка, фіксаванае мінімальнае падаткаабкладанне або адсутнасць такога.
Бяспека Чалавека і грамадства ад якіх бы там ні было пагроз забяспечваецца адзінай агульнасусветнай службай па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі.
Кожны Чалавек мае права на атрыманне дакладнай інфармацыі аб руху і размеркаванні грамадскіх грашовых сродкаў. Кожнаму Чалавеку даступная інфармацыя аб статусе выканання рашэнняў грамадства.
СМІ належаць выключна грамадству і адлюстроўваюць інфармацыю праўдзіва, адкрыта і сумленна.
Ідэалогія павінна быць накіравана на папулярызацыю лепшых чалавечых якасцяў і спыненне ўсяго, што накіравана супраць Чалавека. Галоўным прыярытэтам з'яўляецца прыярытэт чалавечнасці, высокія духоўна-маральныя памкненні Чалавека, гуманнасць, добрасумленнасць, узаемапавага і ўмацаванне сяброўства.
Стварэнне ўмоў для развіцця і выхавання Чалавека з вялікай літары, гадаванне ў кожным чалавеку і грамадстве маральных каштоўнасцяў.
Забарона прапаганды гвалту, ганьбаванне і асуджэнне любой формы раздзялення, агрэсіі, праяўлення антычалавечнасці.
Кожны чалавек у Стваральным грамадстве валодае правам на ўсебаковае развіццё і самарэалізацыю.
Адукацыя павінна быць бясплатнай і аднолькава даступнай для ўсіх. Стварэнне ўмоў і пашырэнне магчымасцяў для рэалізацыі Чалавекам сваіх творчых здольнасцяў і талентаў.
Усе прыродныя рэсурсы належаць Чалавеку і сумленна размяркоўваюцца паміж усімі людзьмі. Не дапускаецца манапалізацыя рэсурсаў і іх нерацыянальнае выкарыстанне. Гэтыя рэсурсы справядліва размяркоўваюцца паміж жыхарамі ўсёй Зямлі.
Чалавеку гарантуецца працаўладкаванне пры яго жаданні. Аплата працы за ідэнтычную пасаду, спецыяльнасць, прафесію павінна быць аднолькавая па ўсім свеце.
Кожны мае права на прыватную ўласнасць і даходы, аднак у межах устаноўленага грамадствам памеру капіталізацыі індывіда.
Паняцце «ўлада» ў Стваральным грамадстве адсутнічае, так як адказнасць за грамадства ў цэлым, яго развіццё, умовы жыцця і гарманічны лад ляжыць на кожным Чалавеку.
Кожны Чалавек мае права ўдзельнічаць у кіраванні справамі Стваральнага грамадства і ў прыняцці законаў, накiраваных на паляпшэнне жыцця Чалавека.
Рашэнне грамадска важных, сацыяльна-значных, эканамічных пытанняў, якія ўплываюць на змяненне якасці жыцця Чалавека, выносіцца на ўсенароднае абмеркаванне і галасаванне (рэферэндум).
якія былі рэалізаваныя раней і нават з тымі, якія былі гіпатэтычна распрацаваныя, але не рэалізаваныя? Таму што ва ўсіх іншых мадэлях арганізацыі грамадства заўсёды захоўвалася ўлада адзінак над большасцю ў скрытай ці адкрытай форме. А ў Стваральным грамадстве ніхто і ніколі не зможа захапіць уладу або адабраць яе ў людзей, паколькі пры самакіраванні функцыя ўлады будзе раўнамерна размеркавана паміж усімі людзьмі.
Падрабязней аб тым, як будзе функцыянаваць самакіраванне ў Стваральным грамадстве глядзіце ў відэа, якое было прадстаўлена на Міжнародным форуме «Глабальны крызіс. Выхад ёсць»:
Станоўчае рашэнне будзе азначаць:
прыняцце 8 Асноў Стваральнага грамадства ў якасці базавых палажэнняў агульнасусветнай Канстытуцыі;
зацвярджэнне адзінай агульнасусветнай Электаральнай платформы як найвышэйшага органа ўлады на Зямлі;
прызначэнне даты пачатку пераходнага перыяду да Стваральнага грамадства.
Далучайцеся да мільёнаў людзей па ўсім свеце, якія ўжо дзейнічаюць, і інфармуйце законным шляхам аб Стваральным фармаце грамадства сваё асяроддзе, знаёмых і незнаёмых людзей. Гэтыя дзеянні неабходныя, каб стварыць паўсюдны грамадскі запыт на пабудову Стваральнага грамадства. Чым хутчэй большасць людзей на планеце будуць ведаць аб тым, што годныя ўмовы жыцця для кожнага магчымыя, тым хутчэй будзе праведзены сусветны рэферэндум.
Калі на сусветным рэферэндуме большасцю людзей будзе прынята рашэнне аб змене фармату грамадства са спажывецкага на стваральны, то прыкладна праз 6 месяцаў пачнецца пераходны перыяд да Стваральнага грамадства, які па папярэдніх разліках можа працягнуцца 5-6 гадоў. Пасля яго завяршэння мы ўваходзім у новую эру Стваральнага грамадства.
Варта адзначыць, што многія даброты і прывілеі становяцца даступнымі чалавеку ўжо з першага дня пераходнага перыяду: кожны чалавек атрымае бяспечнае, шчаслівае, стабільнае і свабоднае жыццё.
Палітыкі, у тым ліку члены палітычных партый і лідары краін, дзякуючы сваёй прафесійнай дзейнасці, пасадзе, якую яны займаюць, публічнасці і вядомасці, маюць значныя магчымасці для інфармавання аб Стваральным грамадстве. Удзел палітыкаў у інфармаванні істотна паскорыць працэс пабудовы Стваральнага грамадства.
Удзельнікі праекта «Стваральнае грамадства» могуць падтрымліваць любымі законнымі спосабамі тых палітыкаў, якія будуць актыўна інфармаваць аб Стваральным грамадстве.
Варта ўлічваць, што палітыкі, якія падтрымліваюць Стваральнае грамадства, з'яўляючыся ў тым ліку валанцёрамі праекта, нават маючы ўладу, падтрымку большасці, а таксама рэальную магчымасць змяніць заканадаўства, у тым ліку канстытуцыю краіны, у першую чаргу абавязаныя адстойваць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і інтарэсы сваёй краіны, інтарэсы свайго народа, а таксама партыі, калі яны ад яе абраныя.
Пры гэтым палітыкі могуць у сваёй краіне і на міжнароднай арэне выключна законнымі метадамі інфармаваць аб Стваральным грамадстве і садзейнічаць больш хуткай яго пабудове. Зыходзячы з магчымасцяў краіны, яны таксама могуць выключна законным шляхам і пры падтрымцы людзей імплементаваць у Канстытуцыю асобныя асновы Стваральнага грамадства, але толькі калі гэта не нашкодзіць людзям, іх правам і свабодам, не падвергне небяспецы і не аслабіць краіну ў эканамічным, палітычным, сацыяльным, культурным і іншым плане, не разбурыць яе дзяржаўны лад, не прывядзе да страты яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, не зробіць краіну менш канкурэнтаздольнай і не прывядзе яе да іншых негатыўных наступстваў.
Гэтыя перасцярогі абумоўлены тым, што да прыняцця стваральнага фармату грамадства на сусветным рэферэндуме такая краіна працягвае ўзаемадзейнічаць з іншымі краінамі ва ўмовах спажывецкага фармату, які мае ў сваёй аснове несумленную, агрэсіўную, ваяўнічую палітыку, і не зможа рэальна забяспечыць рэалізацыю нават самай галоўнай асновы Стваральнага грамадства — каштоўнасць жыцця чалавека. Укараняючы любыя змяненні, палітыкі ў першую чаргу павінны клапаціцца аб дабрабыце сваёй краіны і яе грамадзян.